viasna on patreon

Пятая частка жыхароў Брэсцкай вобласці не задаволена працай міліцыі

2012 2012-04-12T16:41:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Нават паводле дадзеных афіцыйнага апытання, праведзенага упраўленнем унутранных спраў Брэсцкага аблвыканкама, амаль 20 адсоткаў апытаных грамадзян крытычна ацэньваюць працу супрацоўнікаў міліцыі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, апытанне, што праводзілася напачатку 2012 года, ставіла на мэце вывучэнне грамадскай думкі грамадзян, якія непасрэдна звярталіся ў органы унутраных спраў.
Паводле аналізу анкет, што паступілі па выніках апытання, большасць грамадзян вобласці (78,8%) задаволены аператыўнасцю рэагавання міліцыі на іх заявы. 74,1% рэспандэнтаў адзначаюць, што супрацоўнікамі міліцыі па іх заяве (звароту) неабходныя дзеянні праведзены ў поўнай меры. 67,5% адзначаюць, што пры асабістым зносінах з імі супрацоўнікі міліцыі праявілі ветлівасць, уважлівасць, 55,0% - прафесіяналізм, 44,6% - уменне растлумачыць неабходную інфармацыю.
Але 14,4% рэспандэнтаў адзначылі, што пры асабістым зносінах з імі супрацоўнікі міліцыі праявілі абыякавасць і пасіўнасць, 4,9% - грубасць і бестактоўнасць. Найбольшая колькасць рэспандэнтаў, з якімі, на іх думку, супрацоўнікі міліцыі праявілі абыякавасць ці грубасць, зарэгістравана ў Баранавічах, Ганцавіцкім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах.

Яшчэ у 11 анкетах ўтрымліваліся нараканні на дзеянні канкрэтных супрацоўнікаў міліцыі. Большасць такіх заўваг была выказана да прадстаўнікоў Пінскага і Баранавіцкага ГАУС.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства