У Брэсце пададзена заяўка на першамайскую дэманстрацыю
Ініцытыва правядзення гэтага мерапрыемства зыходзіць ад кіріаўнікоў мясцовых суполак Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, апошні раз гарадскія ўлады дазволілі правесці дэманстрацыю з нагоды 1 мая дзесяць гадоў таму: з таго часу на ўсе заяўкі на правядзенне падобнай акцыі па розных прычынах быў дадзены адмоўны адказ.
Але, па словах Ганны Канюс, сябры гэтай партыі мяркуюць, што
ў чыноўнікаў гарвыканкаму хопіць розуму сёлета не замінаць дэманстрацыі, тым
больш што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў Беларусі Першамай, як міжнародны
дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, мае вельмі акутальнае
гучанне. “Такая салідарнасць працоўных, калі ўвесь час растуць цэны на тавары,
паслугі і працягваецца зніжэнне рэальнай заработнай платы насельніцтва,
неабходная як ніколі", - адзначыла партыйны актывіст.
Арганізатары дэманстрацыі мяркуюць, што ў ёй возьмуць удзел каля 150 чалавек,
якія пройдуць па пешаходным тратуары двух цэнтральных вуліц Брэста. Пасля
гэтага ўдзельнікі дэманстрацыі збіраюцца далучыцца да мерапрыемстваў,
арганізаваных уладамі у гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая з нагоды
святкавання Дня працы.