На карабліках — “Свабоду палітвязням!”
https://spring96.org./be/news/51684
2012
2012-04-16T10:55:32+0300
2012-04-16T10:55:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slon-karabl-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 красавіка сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням. Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх вязняў, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах.
На ваду сябры згуртавання выпусцілі каля 100 папяровых караблікаў з надпісам “Свабоду валітвязням!”. Па Шчары караблікі паплылі ажно ў Нёман, каб паведаміць беларусам, што ў турмах Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца палітвязні, якіх слонімцы патрабуюць неадкладна вызваліць.