viasna on patreon

Дзяржвыданне папракае кіраўнікоў, якія не падпісалі свае калектывы

2012 2012-04-16T17:07:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар мазырскай раённай газеты, выдатнік друку Ларыса Чорная выступіла ў сваёй газеце з артыкулам, дзе пахваліла кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія забяспечылі падпіску яе выданню, і папікае дырэктараў, якія гэтага не зрабілі.

Пачынае артыкул рэдактар з пафасам, здалёк, нават са стагоддзяў да нашай эры: узгадвае выраз «saeculorum novus nascitur ordo» (нараджаецца новы шэраг стагоддзяў). Праўда, і тут рэдактар трохі падманула чытачоў, бо пераклала вядомы выраз як «пачынаецца ўсе нанава!»

Перад сабой і чытачамі Ларыса Чорная ставіць пытанне: што паказала падпіска на раённую газету? Тут жа выдатнік друку сардэчна дзякуе тым кіраўнікам прадпрыемстваў, якія выявілі «высокую грамадзянскую пазіцыю, праявілі пачуццё шчырага патрыятызму да свайго горада і раёна», то бок падпісаліся на газету, прычым не толькі самі, але і забяспечылі падпіску сярод рабочых. Усіх «ідэалагічна правільных» кіраўнікоў рэдактар выдання пералічыла пайменна, выказваючы «шчырыя словы падзякі за адказныя адносіны да падпіскі, падтрымку і зацікаўленасць у важнай палітычнай справе».

Аўтару артыкулу «не зразумела пазіцыя некаторых кіраўнікоў», якія праігнаравалі «важную палітычную справу», і выпісалі ўсяго толькі па аднаму асобніку газеты на калектыў, чым пакрыўдзілі галоўнага рэдактара. «І горка, і сорамна за першых асоб калектываў, у тым ліку і прыватных. Як тут не нагадаць ім простую ісціну: жыць у грамадстве і быць свабодным ад яго нельга. Нельга не ведаць аб тым, што тут, у раёне, адбываецца, не быць у курсе апошніх навінаў – гэта не годна кіраўніка калектыву», - папікае выдатнік друку.

Яна нагадвае такім кіраўнікам, што «падпіска на газету, заснавальнікамі якой з'яўляюцца райвыканкам і савет дэпутатаў – справа дзяржаўная».

«Гэта ж якую трэба абыякавасць мець, каб не чытаць мясцовую газету! Вось вам чыстай вады ідэалогія, дакладней, адсутнасць яе прысутнасці. Такім пытаннем трэба сур'ёзна заняцца кіраўнікам, і іх намеснікам па ідэалагічнай працы», - нагадвае галоўны рэдактар «Жыцця Палесся».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства