Зьміцер Бандарэнка: “Фантастычнае адчуваньне волі” (відэа)
Новы фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, які з’явіўся ў інтэрнэце, прысьвечаны палітвязьню Зьміцеру Бандарэнку. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, Бандарэнка быў узяты пад варту 20 снежня 2010 г. і асуджаны 27 красавіка 2011 г. за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
15 красавіка 2012 года палітвязня вызвалілі з калоніі №15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакараньне, згодна з Указам прэзідэнта Беларусі аб памілаваньні.
Дэмакратычная грамадскасьць, сябры і занаёмыя віншуюць Зміцера Бандарэнку з вызваленьнем і жадаюць яму добрага настрою, новых сіл у адстойваньні ідэалаў свабоднай і еўрапейскай Беларусі!