«Платформа»: Да Статкевіча падсадзілі ўдзельніка «эскадрона смерці»
https://spring96.org./be/news/51706
2012
2012-04-16T21:29:38+0300
2012-04-16T21:29:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведамляе на сваім сайце, што ў камеру да экс-кандыдата Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў, асуджаны ў 2002 годзе на тэрмін у 21 год.
Паводле «Платформы», гэтую інфармацыю яны атрымалі ад крыніцы ў магілёўскай турме №4.
У апошняй серыі прапагандысцкага серыяла «Хросны бацька» (НТВ) Васільева называлі ўдзельнікам так званага «эскадрона смерці», датычнага да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста Завадскага.
У той серыі пра Васільева падрабязна расказаў былы службовец часці 3214 Дзмітры Новічак.