viasna on patreon

Вернікаў у Вялікдзень прымусілі фарбаваць фасады дамоў - да прыезду Батуры

2012 2012-04-18T15:56:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-15.04.2012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новы скурна-венералагічны дыспансер са стацыянарам адчыняецца ў Салігорску 18 красавіка. На ўрачыстую цырымонію прыязджае старшыня Мінаблвыканкаму Барыс Батура. З нагоды прыезду высокага чыноўніка мясцовыя ўлады прынялі рашэнне добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю і нават пафарбаваць фасады бліжэйшых дамоў. Зроблена гэта, аднак, было па традыцыі ў аўральным парадку і на добраахвотна-прымусовай аснове.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, праваслаўных вернікаў, якія з’яўляюцца работнікамі СГУВП “ЖКГ “Комплекс”, гэткім чынам прымусілі фарбаваць дамы да прыезду чыноўніка нават у светлае свята Вялікдня ў нядзелю 15 красавіка, адно з галоўных рэлігійных святаў праваслаўных хрысціян. Свабода сумлення, а гэта і свабода веравызнання, нагадваюць праваабаронцы, павінна быць гарантавана ўсім людзям. Гэта азначае не толькі права быць вернікам або няверуючым, выбіраць або мяняць сваю веру, але таксама мець права быць выслуханым і зразуметым ў сітуацыі, калі яго сумленне не дазваляе яму выконваць абавязкі, якія супярэчаць яго рэлігійным перакананням.

Праваабаронцы выказваюць сваё неразуменне: з аднаго боку, улады ў дабраахвотна-прымусовым парадку збіраюць грошы з жыхароў гораду на будаўніцтва Хрыстараждзественскага сабору, а з іншага - прымушаюць вернікаў працаваць у велікодныя святы, калі ў гэтым няма аніякай неабходансці, звязанай з аховай грамадскай бяспекі, парадку, здароўя ці маралі.

Салігорскія праваабаронцы заклікаюць мясцовыя ўлады шанаваць правы вернікаў і правы чалавека ўвогуле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства