viasna on patreon

Павел Севярынец не вызвалены ўмоўна-датэрмінова

2012 2012-04-20T09:52:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Хаця, па словах супрацоўнікаў спецкамендатуры № 7 вёскі Куплін, стаў на шлях “цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення”. Палітзняволены Павел Севярынец падпадаў пад умона-датэрміновае вызваленне 19 красавіка -  пасля адбыцця паловы тэрміну без парушэнняў дысцыпліны. Але, як кажа Севярынец, у нас дзейнічаюць не законы, а дзейнічаюць загады. Напрыклад, сёння палітвязні сядзяць, а заўтра іх могуць вызваліць: падстаўна ці беспадстаўна, як беспадстаўна саджалі ў турму. Супрацоўнікі спецкамендатуры самі  не разумеюць, што да чаго і толькі паціскаюць плячыма, маўляў, як толькі, дык адразу.

На думку Паўла, па логіцы трэба чакаць нейкіх парцыйных вызваленняў перад запланаванмі падзеямі. Так на прыканцы месяца разглядаецца беларускае пытанне ў Брусэлі, 17 траўня – разгляд пытанняў пра хакей, а ў чэрвені павінны быць абвешчаны парламецкія выбары. “Праўда, гэта яшчэ не факт. Паколькі ў нас здзяйсняецца ўсё не па логіцы. І ў любы момант могуць быць закручаны гайкі,” – адзначыў Севярынец.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства