viasna on patreon

Дэйвіду Марплзу не далі беларускай візы

2012 2012-04-20T11:56:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэйвіду Марплзу, вядомаму канадзкаму палітолягу і дасьледчыку Беларусі, беларускія ўлады ня выдалі ўязной візы. Пра гэта прафэсар Марплз паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Дэйвід Марплз (David Marples) — канадзкі гісторык і палітоляг, прафэсар на гістарычным факультэце Ўнівэрсытэту Альбэрты ў Эдмантане. Кіруе адной з праграмаў вывучэньня сучаснай Украіны ў Канадзкім інстытуце ўкраіністычных дасьледаваньняў. Аўтар 12 кніжак і больш чым 150 артыкулаў па гістарычных і палітычных пытаньнях Расеі, Украіны і Беларусі. Летась быў абраны старшынём Паўночнаамэрыканскай асацыяцыі беларусазнаўчых дасьледаваньняў. Зьяўляецца дарадцам па пытаньнях Усходняй Эўропы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, Дэпартамэнту замежных справаў і міжнароднага гандлю Канады ды Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі. Апублікаваў тры кніжкі пра Беларусь: «Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe» (1996), «Belarus: A Denationalized Nation» (1999), «The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus» (2007).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства