Экалагічная акцыя ў Слоніме (фота)
Сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма 19 красавіка правялі акцыю “Ачысцім лес ад смецця”. Больш за 20 чалавек прыехалі ў лясны масіў, які знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма, і некалькі гадзін ачышчалі лес ад рознага смецця. Кіраўнік дэмакратычнага згуртавання Слоніма Іван Шэга сказаў: “Наша экалагічная акцыя — доказ таму, што мы, сябры розных дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Слонімшчыны, не стаім убаку ад праблем нашага горада, а ў любы час гатовы дапамагаць, разам вырашаць розныя праблемы, хаця мясцовая вертыкаль па-ранейшаму супрацоўнічаць з намі адмаўляецца”.
Пасля таго, як смецце было сабрана ў адно месца ў спецыяльныя мяшкі, работнікі Слонімскага лясгаса вывезлі яго на звалку.
У планах сяброў дэмакратычнага згуртавання Слоніма новыя акцыі і мерапрыемствы, прысвечаныя экалогіі і паляпшэнню жыцця слонімцаў, найперш з самакіраваннем горада.