viasna on patreon

Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”

2012 2012-04-23T12:29:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод тых, хто ў апошнія дні абвесціў пра салідарнасць з рабочымі РУПП “Граніт”, што адчуваюць ціск з боку ўладаў і адміністрацыі прадпрыемства за намер стварыць незалежную прафсаюзную суполку, былі і прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”.

У адмысловай заяве гэтай партыі гаворыцца, што “права працоўных на стварэнне саюзаў і аб'яднанняў для абароны сваіх інтарэсаў з'яўляецца адным з асноўных і неад'емных правоў“. І тое, што беларускіх працоўных пазбаўляюць гэтага права, лішні раз сведчыць пра тое, што ў Беларусі поўным ходам рэалізуецца практыка “дзікага капіталізму”, якая, на думку “зялёных”, вядзе да росту цэн і падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва, ліквідацыі сацыяльных ільгот і гарантый, поўнае бяспраўе людзей працы.
“Салідарнасць - галоўнае сродак у барацьбе наёмных работнікаў за свае правы, за лепшую будучыню, за сапраўдную альтэрнатыву сучаснай мадэлі зверхэксплуатацыі чалавека”, - адзначаецца ў заяве “зялёных”.

Раней пра сваю салідарнасць з намаганнямі актывістаў незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абвесцілі прадстаўнікі буйных прафсаюзных арганізацыі замежных краін, у тым ліку -  Венесуэлы і Аргентыны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства