viasna on patreon

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”

2012 2012-04-25T17:32:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/edward-mcmillan-scott.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдвард МакМілан-Скот, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека

Эдвард МакМілан-Скот, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека

Эдвард МакМілан-Скот (Edward McMillan Scott), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, напісаў ліст Алесю Бяляцкаму, у якім паведамляе, што “санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека”. 

Ліст датаваны 19 красавіка.

 

"Паважаны Алесь Бяляцкі!

Я пішу Вам як віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека і як глыбока занепакоены чалавек.

Я даведаўся пра Вашую сітуацыю, дзякуючы міжнароднаму пратэсту супраць Вашага арышту, прысуду і турэмнага зняволення па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Будучы знаёмым з вашай вялікай працай у галіне правоў чалавека, я далучаюся да міжнароднай супольнасці, не прымаючы гэтыя абвінавачванні і заклікаючы да Вашага неадкладнага вызвалення.

Працуючы ў галіне правоў чалавека з моманту майго абрання ў Еўрапейскі парламент у 1984 годзе, я сустрэў шмат смелых і ўзорных асобаў, якія змагаюцца за фундаментальныя правы і свабоды. Але мужнасць, з якой людзі змагаюцца супраць дэспатычных рэжымаў у сваіх краінах, як і ў выпадку з Вамі, не перастае здзіўляць мяне. Барацьба за правы чалавека ва ўмовах рэжыму, які адкрыта пагарджае гэтымі каштоўнасцямі, з’яўляецца складанай і небяспечнай задачай. Сапраўды, можна быць упэўненым, што менавіта Вашыя няспынныя намаганні па прасоўванні дэмакратыі і вяршэнства закона, а таксама вялізны аб’ём дапамогі, якую Ваша арганізацыя “Вясна” аказвае ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі, сталі прычынай Вашага турэмнага зняволення.

Тым не менш, менавіта барацьба супраць тыраніі прасоўвае краіны па шляху прагрэсу і дэмакратыі. Ваша раптоўнае пазбаўленне волі і спадарожны пераслед “Вясны” – гэта дзеянні дэспатычнага рэжыму, які баіцца свайго ж народу. Не дзіва, што пераслед “Вясны” пачаўся адразу ж пасля таго, як грамадзяне паспрабавалі ўзяць штурмам будынак ураду Беларусі ў снежні 2010 года ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Праца такіх праваабаронцаў, як Вы, надае грамадзянам моцы, і цяпер колы прагрэсу пачалі рухацца.

Я пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапейскага парламента дамагчыся Вашага вызвалення, а таксама ў нашых няспынных намаганнях, накіраваных на тое, каб дапамагчы Беларусі на шляху да дэмакратыі. 3 сакавіка гэтага года Парламент прыняў праект рэзалюцыі, якая заклікае Беларусь “неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх асобаў, затрыманых па палітычных матывах”, у той жа час моцна крытыкуючы “працяг рэпрэсій супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, свабодных СМІ, актывістаў грамадзянскай супольнасці і абаронцаў правоў чалавека”. Акрамя таго, як цвёрды прыхільнік санкцый супраць рэжыму Вы будзеце рады даведацца, што 27 лютага ЕС увёў санкцыі супраць 21 суддзі і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія, як паведамляецца, прымалі ўдзел у падаўленні апазіцыі. Такія санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека. ЕС таксама будзе працягваць падтрымліваць дыялог з арганізацыямі, якія змагаюцца за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі, з мэтай мець магчымасць аказваць эфектыўны міжнародны ціск.

З павагай,

Эдвард МакМілан-Скот"


Арыгінал ліста:

Ліст МакМілана-Скота Алесю Бяляцкаму
Ліст МакМілана-Скота Алесю Бяляцкаму (працяг)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства