Сябры перадалі музычнае віншаванне Алесю Бяляцкаму да 16-годдзя “Вясны” (аўдыё)
https://spring96.org./be/news/52027
2012
2012-04-27T23:56:00+0300
2012-04-27T23:56:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dn-bialiackaha-17.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння “вясноўцы” павіншавалі свайго нязменнага кіраўніка з 16-ай гадавінай дзейнасці заснаванай ім арганізацыі. Песню пра вясну для Алеся перадалі праз "Радыё Магілёў", што вяшчае online і на хвалях 96,4 FM. У адным з сваіх лістоў Алесь напісаў сябрам, што гэтую радыёхвалю слухаюць у бабруйскай калоніі:
“З музыкі слухаю толькі тое, што перадаюць на “Радыё Магілёў”. Гэта fm-радыё. Улічваючы, што шмат песень перадаюць па заяўках, то добра ўведаў музычныя густы Магілёўшчыны. Песьні амаль адныя і тыя ж. Але часам замаўляюць і ставяць “Кіно” і “Ляпісаў”.
Спадзяемся, музычнае віншаванне дайшло да адрасата і спадабалася яму! Для Алеся прасілі песню, вядома ж, пра вясну, на што ды-джэй прапанаваў новую кампазіцыю гурта “Аёва”.
Слухаць:
https://spring96.org./files/misc/vinshavannie-bialiackamu.mp3