viasna on patreon

Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)

2012 2012-04-28T15:09:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uletka-charnobyl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ў Магілёве. Нажаль, сёлета падобныя акцыі па ўсёй краіне не вылучаліся значнай колькасцю удзельнікаў.

Нягледзячы на афіцыйны дазвол, традыцыйны "Чарнобыльскі шлях" у Мінску, на які раней прыходзілі тысячы грамадзян, у гэтым годзе сабраў ад 1000 да 1500 чалавек. Пры гэтым, супрацоўнікаў праваахоўных органаў назіралася больш, чым пры правядзенні дэмакратычнай акцыі 25 сакавіка 2012 году. Так склалася, што ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Украіны найбольш пацярпела менавіта Беларусь, гэта стала сапраўднай трагедыяй для нашага народу. Так ці інакш, аднак у вёсках, што трапілі ў 30-км зону адсялення, старыя людзі жывуць да гэтага часу - яны не наважыліся кінуць сваё жытло.

Па папярэдняй інфармацыі колькасьць затрыманых 26 красавіка ў Мінску склала больш за 30 чалавек. Некаторыя актывісты былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе адміністрацыйных арыштаў.

Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства