Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага
28 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўнай рэзідэнцыі
Горкі сябры Савета па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай
выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленню ў Беларусі
праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Тэкст ліста:
“Прэзідэнту
Расійскай Федэрацыі
Д.А. Мядзведзеву
Паважаны
Дзмітрый Анатольевіч!
Мы
просім Вас выкарыстоўваць увесь Ваш уплыў для таго, каб спрыяць вызваленню са
зняволення ў Рэспубліцы Беларусь нашага калегі, праваабаронцы Аляксандра
(Алеся) Віктаравіча Бяляцкага.
Алесь
Бяляцкі - адзін з самых вядомых беларускіх праваабаронцаў, старшыня
праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі
за правы чалавека. Мы
ўсе добра ведаем і вельмі высока ацэньваем яго праваабарончую дзейнасць, якой
ён займаўся на працягу апошніх дваццаці пяці гадоў, многія з расійскіх
праваабарончых арганізацый супрацоўнічалі з узначаленым ім цэнтрам
"Вясна". Алесь
Бяляцкі - абсалютна бескарыслівы і сумленны чалавек, цалкам адданы абароне
правоў чалавека як у сябе на радзіме, так і ва ўсім свеце. Дзякуючы
дзейнасці Алеся Бяляцкага, шмат яго суайчыннікаў змаглі атрымаць прававую
дапамогу, дамагчыся аднаўлення парушаных правоў.
За
сваю праваабарончую працу Алесь Бяляцкі быў уганараваны шэрагам прэмій, у тым
ліку шведскай прэміяй імя Пера Ангера (2006 г.), прэміяй
Свабоды імя Андрэя
Сахарава Нарвежскага Хельсінскага камітэта (2006 г.), дыпломам "За
мужнасць і барацьбу за свабоду" (на ўзнагароджанні 2 кастрычніка 2011 года
на V Міжнародным фестывалі праваабарончых фільмаў у Бішкеку Алесь Бяляцкі не
прысутнічаў, паколькі на той час ужо знаходзіўся пад арыштам).
3
кастрычніка 2011 г. Алесь Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру. На
момант вылучэння яго кандыдатуры чатыры лаўрэаты прэміі выказалі сваю згоду з
гэтым вылучэннем. Кандыдатуру
Бяляцкага падтрымалі парламентарыі 27 краін - сябраў Савета Еўропы. У
красавіку 2012 г. Нобелеўскі камітэт у Осла зноў зарэгістраваў Алеся Бяляцкага
афіцыйным кандыдатам на атрыманне прэміі міру.
Наш
сябар і калега Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. па надуманай прычыне
ўхілення ад падаткаў. 23
лістапада 2011 г. суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага
вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і прысудзіў да чатырох з паловай
гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці
(частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ).
Цалкам
відавочна, што Бяляцкі быў пакараны за свой удзел у справе абароны правоў
чалавека ў Беларусі. Усе
сродкі, у нявыплаце падаткаў з якіх ён абвінавачаны, прызначаліся выключна на
праваабарончую дзейнасць, гэтыя сродкі не з'яўляліся прыбыткам Бяляцкага.
Некаторыя
з сябраў Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і
правах чалавека прысутнічалі ў якасці назіральнікаў у Мінску на працэсе па
справе Алеся Бяляцкага. Яны
адзначалі, што працэс ішоў з відавочна абвінаваўчым ухілам, усе довады абароны
суд проста не прымаў да ўвагі, пазіцыя абароны не была наогул ніяк адлюстравана
ў прысудзе, які відавочным чынам знаходзіцца ў супярэчнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь. З
шэрагу дакументаў, агучаных падчас працэсу, стала відавочна, што органы
пракуратуры, узбуджаючы крымінальную справу супраць Алеся Бяляцкага, выконвалі
прамы палітычны заказ - спыніць працу праваабарончага цэнтра "Вясна".
Алесь
Бяляцкі прызнаны арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення. Усе мы і нашы
арганізацыі падзяляем гэтую ацэнку.
Цяпер
з месца зняволення Алеся Бяляцкага прыходзяць трывожныя навіны пра прыкметнае
пагаршэнне яго здароўя.
Мы
просім Вас, Дзмітрый Анатольевіч, распачаць магчымыя крокі для таго, каб
спрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага.
З павагай,
сябры
Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах
чалавека:
Аляксеева
Людміла Міхайлаўна, Старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы
Ганнушкіна
Святлана Аляксееўна, сябра Савета Праваабарончага цэнтра “Мемарыял”,
Старшыня Камітэта “Грамадзянскае садзейнічанне”
Джыбладзэ
Георгій Джуаншэравіч, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў
чалавека
Крывенка
Сяргей Уладзіміравіч, сябра Праўлення Міжнароднага таварыства “Мемарыял”
Кукліна
Іда Мікалаеўна, сябра каардынацыйнага савета Саюза камітэтаў салдацкіх маці
Расіі
Панфілава
Алена Анатольеўна, Дырэктар Цэнтра антыкарупцыйных даследаванняў і
ініцыятываў “Транспэрэнсі Інтэрнэшнл – Р”
Сіманаў
Аляксей Кірылавіч, Прэзідэнт некамерцыйнай арганізацыі "Фонд абароны
галоснасці”
Напярэдадні
ўручэння гэтага ліста прэзідэнту РФ пад ім падпісаліся яшчэ 8 сябраў Савета. Усяго пад лістом
паставілі подпіс 15 сябраў Савета.