viasna on patreon

Затрыманне брэсцкіх прыхільнікаў змены выбарчага заканадаўства

2012 2012-05-01T15:11:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое актывістаў з Брэста - Уладзімір Катрыч, Стас Фядзько і Ілля Лабушняк, якія накіроўваліся на сход, ініцыяваны Дзмітрыем Усам па змене выбарчага заканадаўства, былі затрыманы на шашы пад Кобрынам супрацоўнікамі Кобрынскага ДАІ. Па словах Катрыча, прычнай затрымання сталі нібыта праблемы з дакументамі на машыну. У чым праблемы, супрацоўнікі ДАІ адразу не сказалі, толькі потым высветлілася, што пратэрмінавана тэхнічнае абслугоўванне. Разбор за пратэрмінаванае тэхнічнае абслугоўванне цягнуўся 3 гадзіны, хаця, як саказаў Катрыч, усё магло быць вырашана за 10 хвілін. Можна было б скласці пратакол проста на дарозе, выпісаць квітанцыю і аплаціць штраф, а не везці ў Кобрынскі РАУС складаць пратакол, потым чакаць начальніка РАУС, потым перавозіць іх у іншае месца і зацягнуць гэтае разбіральніцтва  да пачатку 12-ай, каб не паспелі патрапіць на запланаванае мерапрыемства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства