viasna on patreon

Пінг-понг бяспраўя ў справе невыязнога Валянціна Стэфановіча

2012 2012-05-02T14:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich-army.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч падчас службы ў войску ў 1991 годзе

Валянцін Стэфановіч падчас службы ў войску ў 1991 годзе

Дагэтуль не прызначаная дата разгляду скаргі праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду за межы Беларусі. У канцылярыі суду Цэнтральнага раёна Менска паведамляюць, што час суду яшчэ не прызначылі і калі прызначаць – невядома.  Дзіўна, яле яшчэ 26 красавіка скончыўся тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам для разгляду скаргі ў судовым  паседжаньні.

Згодна з артыкулам 337 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу РБ, “справы, якія ўзнікаюць з адміністратыўна-прававых адносін, разглядаюцца судом не пазней месячнага тэрміну з дня паступленьня заявы ў суд”. Аднак для суддзі Алены Семак, прызначанай разглядаць справу, як бачна, законы не пісаныя.

Дарэчы,  гэтым жа судом пратэрмінаваныя і аналагічныя скаргі некаторых іншых асоб, якія трапілі ў спісы невыязных: старшыні БХК Алега Гулака, старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Цікава, што і гэтыя справы павінна была разглядаць суддзя Алена Семак.

Скаргі Стэфановіча ў Генеральную Пракуратуру і ўпраўленьне ўнутраных спраў Партызанскага раёна Менска, у сваю чаргу, былі перанакіраваныя ў Міністэрства абароны, паколькі згодна з даведкай Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага раёна Менска рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду з краіны праваабаронцу вынесенае за нібыта ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу.

Напрыканцы красавіка Валянціну Стэфановічу адказаў Першы намесьнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр І. Лаўрыненка. З фармальнай і заблытанай адпіскі вынікае адно: “Міністэрства абароны дадзенымі аб часовым абмежаваньні Вашага права на выезд з Рэспублікі Беларусь не мае” (не валодае?).

Такім чынам, гульня са спісам невыязных палітыкаў і праваабаронцаў, якую замуцілі дзяржаўныя органы, нагадвае звычайны пінг-понг бяспраўя: усе ведамствы, па чарзе, перакідваюць скаргі адзін адному, а нябачны дырыжор пры гэтым застаецца ў баку.

Не цяжка здагадацца, хто гэты рэжысёр. Паколькі ў траўні ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду і ўезду грамадзян Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Беларусь”, згодна з якімі існаваньне неафіцыйнага “спісу невыязных” апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы, дастаткова будзе паставіць іх на прафілактычны улік КДБ.

Нагадаем, што падставаю для абмежаваньня выезду з краіны Валянціна Стэфановіча сталася нібыта ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу. Аднак праваабаронца  на 12 гадоў старэйшы за максімальны прызыўны ўзрост і ўжо праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў 1990-92 гг.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства