viasna on patreon

Паштоўкі да Дзмітрыя Бандарэнкі вяртаюцца з пазнакай: “Освободился”

2012 2012-05-02T12:57:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magil-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад палітвязняў гарадзенскім праваабаронцам прыйшлі  лісты і паштоўкі. Павал Севярынец піша, што атрымлівае шмат лістоў ад розных гарадзенцаў, за што ім вельмі ўдзячны. “Бог ведае, дзе нам трэба быць” – піша лідар сённяшніх беларускіх хадэкаў.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі піша, што скончыў чытаць «Жизнь и судьбу» расейскага пісьменніка Васіля Гросмана. Ён параўноўвае гэты раман з творамі Васіля Быкава: сутнасць працэсаў вельмі падобная, толькі месцы і рэаліі іншыя. Чытаць Алеся Бяляцкаму ўдаецца пераважна па выходных, паколькі ў працоўныя дні часу няма. Ён піша, што за працай час увогуле ляціць хутка і выказваецца досыць аптымістычна.

Зміцер Дашкевіч адказвае яшчэ на велікодныя паштоўкі і, як звычайна, цытуе Евангелле. А вось паштоўкі, дасланыя на Вялікдзень Дзмітрыю Бандарэнку, пасля яго вызвалення вяртаюцца назад з пазнакай на канверце “Освободился”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства