viasna on patreon

Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

2012 2012-05-02T16:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агучванне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віда транспарта і нават пачалі звяртацца за тлумачэннямі ў тралейбуснае ўпраўленне. Вялікае абмеркаванне гэтай тэмы адбылося і ў мясцовых электронных СМІ. 

Намеснік дырэктара ўпраўлення Мікалай Буднік патлумачыў у апошнім нумары газеты “Коммерческий курьер”, што змена мовы адбылася “з-за збоя ў старых машынах”, і што зараз у тралейбусах усталёўваюць новыя моўныя інфарматары. Таксама ён адзначыў, што дзеля ліквідацыі  праблемы супрацоўнікі парка працавалі ў начныя змены.

Моўныя памылкі у фанаграме Мікалай Буднік пракаментаваў так: “Па-мойму, гэта можа пачуць толькі знаўца беларускай мовы”.

Ці паўплывалі на вяртанне мовы ў тралейбусы звароты грамадзян, невядома. Намеснік дырэктара тралейбуснага ўпраўлення заявіў, насуперак сцвярджэанням мясцовых прыхільнікаў беларускай мовы, што такіх зваротаў было ўсяго тры.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства