Бацькоў моладзевых актывістаў аштрафавалі
https://spring96.org./be/news/5215
2006
2006-10-12T10:00:00+0300
2006-10-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 12 кастрычніка, бацькі непаўнагадовых Івана і Ільлі Шыла пакараны штрафам 93 тысячы беларускіх рублёў.
Камісія вынесла штраф "завочна", парушаючы заканадаўства. Справа ў тым, што Уладзімір Шыла не прысутнічаў на разглядзе справы, таму што не атрымліваў позву.
У гэтым выпадку, ён мусіць зьявіцца на наступнае паседжаньне, аднак старшыня камісія Пятрашка Г.В вырашыла выпісаць штраф за тое, што Іван Шыла быў затрыманы за распаўсюд налепак.
Гэта вынікае з ліста, які атрымаў спадар Шыла з гарвыканкаму. Зараз ён павінен у двухтыднёвы тэрмін выплаціць штраф. Дарэчы, 3 базавых велічыні – гэта максымальны памер пакараньня, які магла вынесьці камісія па справах непаўнагадовых.