viasna on patreon

Удзельнікі парламенцкага форуму ў Вільні падтрымалі вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію

2012 2012-05-04T11:36:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На парламенцкім форуме за дэмакратыю ў Вільні абмяркоўвалі прасоўванне дэмакратычных ідэяў у Цэнтральнай Еўропе і на постсавецкай прасторы.

У форуме ўдзельнічалі амерыканскі сенатар Джон Маккейн, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, а таксама дэпутаты парламентаў Літвы, Польшчы, Малдовы і Грузіі.

Аднадзённы форум скончыўся прыняццем адмысловай рэзалюцыі, паведаміў удзельнік сустрэчы ад Беларусі, лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

- Калі мы ёсць там, калі пра нас гавораць, або абмяркоўваюць нашыя праблемы, гэта істотна для Беларусі. Для нас гэта стратэгія трох крокаў: вызваленне палітычных вязняў і іх рэабілітацыя; свабодныя выбары па стандартам АБСЕ; і план мадэрнізацыі. Трэба размаўляць з беларускімі ўладамі адным голасам. І калі гэта голас Вашынгтона і Аб’яднанай Еўропы – гэта дае плён. Калі б гэтага не было б, то сёння мелі б не 15-17 палітычных вязняў, а як мінімум у 3-4 разы болей.

Беларусь стане на шлях дэмакратызацыі толькі тады, калі ў краіне пройдуць свабодныя выбары, калі кожны паасобны голас выбаршчыка будзе падлічаны, калі не будзе магчымасцяў фальсіфікацыяў. "Тады ў Беларусі забудзем пра такую з'яву, як палітвязьні, рэабілітацыя ды іншыя, - адзначыў палітык. - Самае галоўнае, што ў гэтых імкненнях беларускае грамадства падтрымлівае і Еўропа, і ЗША".  

Прысутныя на форуме дэпутаты яшчэ раз падтрымалі вылучэнне кандыдатуры кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцканга на Нобелеўскую прэмію міру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства