У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску
У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску, два лісты фарматам А4.
У капэртах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя капэрты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней Наста Лойка даведалася пра тое, што ейныя лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.
Паколькі забароненых для перасылкі рэчаў у лістах не было, Наста Лойка палічыла, што адміністрацыя калоніі самавольна абмежавала права Алеся Бяляцкага на перапсіку. Адпаведную скаргу праваабаронца накіравала ва ўпраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Копіі скрагі атрымаюць таксама пракуратура Магілёўскай вобласці і Магілёўская абласная грамадская назіральная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.
Наста Лойка просіць правесці праверку па факце цэнзуры карэспандэнцыі для Алеся Бяляцкага ў папраўчай калоніі №2 і паведаміць ёй пра вынікі дадзенай праверкі.