430 рабочых “Граніту” напісалі заявы на звальненне
https://spring96.org./be/news/52234
2012
2012-05-06T01:05:57+0300
2012-05-06T01:05:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/granit-vuveska.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах старшыні “гранітаўскага” незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча, заявы на звальненне падалі 430 рабочых прадпрыемства, якіх не задавальняюць заробкі ў 200-400 даляраў. Рабочыя настроеныя з’язджаць на працу за межы рэспублікі, але іх адмаўляюцца звальняць без месячнай адпрацоўкі.
Нягледзячы на тое, што ў некаторых ўжо ёсць дамова ў Расіі на працу, насустрач сваім работнікам кіраўніцтва прадпрыемства ісці не хоча. У той жа час, як кажа Стахаевіч, калі пачыналі ствараць незалежны прафсаюз, ім казалі: сыходзьце хоць заўтра, на ваша месца з некалькі раёнаў жадаючых. Некаторыя рабочыя ідуць на прагулы, каб іх звольнілі нават па артыкуле.