viasna on patreon

Адміністрацыя прэзідэнта ігнаруе ідэю таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда

2012 2012-05-07T11:11:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adminictr_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія грамадзяне, ініцыятары ўвядзення таемнага галасавання на пленуме Вярхоўнага суда атрымалі з Адміністрацыі прэзідэнта адказ на свой зварот па дадзеным пытанні. У адказе паведамляецца, што ў Адміністрацыі прэзідэнта "не маецца падстаў для прыняцця якіх-небудзь захадаў па калектыўным звароце".

Адказ з Адміністрацыі прэзідэнта зводзіцца да таго, што ўзнятае грамадскасцю пытанне ўрэгулявана айчынным заканадаўствам, якое прадугледжвае адкрытае галасаванне на пленумах Вярхоўнага суда.

14 сакавіка 245 грамадзян краіны звярнуліся да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы з прапановай ўвесці таемнае галасаванне на пленуме Вярхоўнага суда.

Лідэр Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў органах суда і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей лічыць, што ў сістэме правасуддзя нічога не зменіць і ўвядзенне дадатковай нагляднай інстанцыі, дзе рашэнні будуць прымацца адкрытым галасаваннем. “Мы лічым, што суддзі будуць галасаваць сапраўды гэтаксама, як і кіраўніцтва Вярхоўнага суда”,- адзначыла Тамара Сяргей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства