Ірына Красоўская прадставіць Беларусь у канфэрэнцыі ААН аб гвалтоўных знікненьнях
У сьнежні 2006 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб`яднаных Нацый будзе разглядаць пытаньне аб ратыфікацыі Міжнароднай Канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных зьнікненьняў. Канвенцыя была аднагалосна прынятая Саветам па правах чалавека ААН на яго першай сэсіі ў чэрвені 2006 года ў Жэневе. Група прадстаўнікоў арганізацый, якія аб`яднаюць сваякоў гвалтоўна зьніклых людзей па ўсім сьвеце, прыме ўдзел у арганізаванай місіяй Францыі ў ААН канфэрэнцыі, прысьвечанай Канвенцыі. Канферэнцыя пройдзе ў рамках 62-ой сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН 17 – 19 кастрычніка 2006 года ў Нью-Ёрку.
Прадстаўнікі арганізацый сваякоў зьніклых людзей, сярод якіх сябры Лаціна-Амерыканскай Федэрацыі сваякоў зьніклых людзей (Венесуэла), Азіяцкай фэдэрацыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў (Філіпіны), грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» (Беларусь), а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый з Шры-Ланкі, Уругвая, Нідэрландаў, Інданэзіі таксама правядуць шэраг сустрэч з дэлегацыямі з розных краін-сяброў ААН для таго, каб упэўніць іх у важнасьці неадкладнага прыняцьця Канвенцыі.
Беларусь на канфэрэнцыі ў рамках 62-ой сесіі ААН будзе прадстаўляць лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская.