Бабруйскія актывісты збіраюцца правесці пікет за свабодныя выбары
Бабруйскія актывісты АГП падалі заяўку на правядзенне пікета ў гарвыканкам на 15 траўня. Асноўную ўвагу яны плануюць акцэнтаваць на патрабаванні да ўладаў правесці празрыстыя выбары.
-Мы хочам данесці да бабруйчан, што ў Беларусі няма сумленных выбараў. Калі пікет на цэнтральным рынку дазволяць, падрыхтуем інфармацыйныя ўлёткі, будзем размаўляць з жыхарамі горада, - распавядае старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў. - Але варта адзначыць, што на аднаго з заяўнікаў пікета, Валерыя Мікітка, ужо спрабавалі ціснуць з дапамогай ідэолага па месцы працы. Ён выклікаў нашага актывіста ў кабінет і задаваў пытанні наконт яго партыйнай прыналежнасці і стаўлення да ўлады. Таксама ідэолага цікавіла, ці верыць Валерый Мікітка ў тое, што ў Беларусі адбудуцца перамены.