viasna on patreon

У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)

2012 2012-05-07T17:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

У Барысаве, дзе на працягу апошніх некалькіх гадоў  не было дазволена ні аднаго пікету, сябры АГП падалі адразу чатыры заяўкі на правядзенне акцый «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Як распавёў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў, у заяўках месцамі правядзення значацца людныя пляцоўкі каля буйных крамаў і гарадскога Палаца культуры. У горадзе з больш як 150-тысячным насельніцтвам дазволенай пляцоўкай значыцца толькі бязлюдная абгароджаная двухмятровым плотам за гарадскім стадыёнам, і партыйцы наўмысна не пазначалі ў заяўках яе.

«Надзеі на тое, што хоць адзін пікет дазволяць, у нас амаль няма, - распавёў Васільеў. - Тым не менш, мы палічылі важным напісаць заяўкі на правядзенне пікету. Калі нічога не рабіць, то нічога ў краіне не зменіцца. Неабходна абараняць свае правы!».

На гэтым тыдні райвыканкам павінен даць адказ, дазваляе або не дазваляе правесці пікеты.

У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства