viasna on patreon

Леанід Судаленка: нашай краіне не сысці ад пытанняў, якія ўзнімаюцца праваабаронцамі

2012 2012-05-07T22:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

У Чарнігаве адбыўся семінар «Стратэгічныя справы ў практыцы праваабарончых арганізацый. Імплементацыя дэ-факта нормаў міжнароднага права», арганізаваны па ініцыятыве Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы. На працягу 3-х дзён беларускія праваабаронцы сумесна са сваімі калегамі з Украіны вывучалі асаблівасці стратэгічных цяжбаў, знаёміліся з вопытам стратэгічнай абароны Харкаўскай праваабарончай групы.

Прадстаўнікі Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў лічаць неацэнным вопыт сваіх калег з іншых краін у пытаннях вядзення стратэгічных цяжбаў, накіраваных як на змену існуючых прабелаў і недахопаў у нацыянальным заканадаўстве, так і практыкі яго прымянення. Яны таксама ўпэўненыя, што не за гарамі той час, калі Беларусь ратыфікуе Еўрапейскую Канвенцыю аб абароне правоў чалавека, пасля чаго беларусы змогуць абараняць свае правы і ў Еўрапейскім Судзе па правах чалавека.

Л. Судаленка: - на жаль, вымушаны падкрэсліць той факт, што ў Беларусі вельмі складана дамагчыся станоўчага выніку той ці іншай стратэгічнай цяжбы. Суб'екты, упаўнаважаныя ўплываць на змяненне заканадаўства і практыку яго прымянення, праваабаронцаў пакуль не хочуць чуць. У выніку, з кожным годам назапашваецца колькасць рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека па скаргах беларускіх грамадзян аб парушэнні тых ці іншых правоў, гарантаваных міжнароднымі дамовамі краіны.

- Тым не менш, у бліжэйшай перспектыве нашай краіне не сысці ад пытанняў, якія ўзнімаюцца праваабаронцамі. Вопыт нашых суседзяў, як на Захадзе, так і на Усходзе паказвае, што іх урад, так ці інакш вымушаны рэагаваць на пытанні, што ўздымаюцца праваабаронцамі ў сувязі з парушэннем правоў чалавека, - падкрэсліў кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы.

Прадстаўнікі Харкаўскай праваабарончай групы Айгуль Муканова і Яна Заікіна, прадстаўляючы працу свайго Цэнтра стратэгічнай абароны, на прыкладах рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека падзяліліся з удзельнікамі вопытам абароны такіх правоў, як права на жыццё, права не падвяргацца катаванням і жорсткаму звароту, аб правах асоб, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, а таксама права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

У рабоце семінара таксама прымалі ўдзел беларускія адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій пасля падзей снежня 2011 года, якія спыніліся на ролі адвакатаў ў прасоўванні міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. На іх думку, прычына неўспрымання міжнародных нормаў закладзена ў самой судовай сістэме, якая склалася ў Беларусі.

З удзелам адвакатаў была разгледжана беларуская практыка, калі Канстытуцыйны суд Беларусі дае заключэнне адпаведнасці законапраекта перад яго падпісаннем кіраўніком дзяржавы.

Паводле gomelspring.org

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства