viasna on patreon

Віцебская міліцыя шукае, хто вывесіў бел-чырвона-белы сцяг

2012 2012-05-09T10:34:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкі РАУС выклікалі маці актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Алены Семенчуковай. Супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Захаранкаў па тэлефоне сказаў,  што хоча ўзяць тлумачэнні ў дзяўчыны і ейнага непаўнагадовага брата Сяргея. Маці, Наталля Семенчукова, мусіла паехаць у інспекцыю па справах непаўнагадовых Кастрычніцкага РАУС – да яе таксама былі пытанні.

У пастарунку жанчыну распытвалі, ці былі яе дзеці 7 траўня калі медыцынскага ўніверсітэту. У той дзень на будынку інтэрната гэтай навучальнай установы быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Маці патлумачыла, што Алена і Сяргей насамрэч былі ў тым раёне, бо разам хадзілі на ВМУ на рэгістрацыю да цэнтралізаванага тэставання.

Тады ў спадарыні запыталіся, ці ведае яна пра палітычныя перакананні дачкі і пра тое, што 20 сакавіка Алену затрымлівалі з плакатам  "Свабоду Сяргею Каваленку". Тады суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова аштрафавала актывістку за правядзенне несанкцыянаванай акцыі штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. Маці пра гэта ведала, так што "выхаваўчай гутаркі" у міліцыі не атрымалася. Інспектар Вячаслаў Петкун параіў жанчыне "пагаварыць" з дзецьмі, каб яны "не сапсавалі сабе далейшае жыццё"

Самой актывісткі і яе брата Сяргея 8 траўня ў Віцебску не было, таму ўзяць тлумачэнні ў іх супрацоўнікі міліцыі не змаглі. Але Сяргею Семенчукову патэлефанавалі з той самай інспекцыі ўжо пасля размовы з маці ды папрасілі абавязкова зайсці "паразмаўляць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства