viasna on patreon

Салігорск: Маладафронтаўцы плануюць велапрабег

2012 2012-05-09T10:39:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/velaprabeg-sal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія маладафронтаўцы збіраюцца правесці велапрабег, прымеркаваны да рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога гістарычная нацыянальная беларуская сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” - страцілі статус дзяржаўнай. Заяўніком мерапрыемства стаў мясцовы сябра Маладога Фронту Андрэй Тычына.

- Сваім велапрабегам мы хочам выказаць пратэст супраць сумных вынікаў рэферэндума 1995 году і звярнуць такім чынам увагу жыхароў Салігорска да гэтай праблемы. Усе ўдзельнікі будуць мець адпаведную бел-чырвона-белю сімволіку, - кажа Андрэй.

Верагоднасць атрымання афіцыйнага дазволу на правядзенне велапрабегу маладафронтавец пракаментаваў наступным чынам:

- Літаральна некалькі дзён назад у горадзе адбыўся велапрабег прымеркаваны Дню Перамогі. Ягоным арганізатарам выступіла мясцовае аддзяленне “Белай Русі”. Наш маршрут будзе абсалютна ідэнтычны. Таму магчымую адмову ў правядзенні велапрабегу будзем лічыць палітычнаматываванай і расцэньваць, як грубейшае парушэнне нашага канстытуцыйнага права на мірныя сходы і будзем адпаведным чынам абскраджваць.

Мерапрыемства мяркуецца правесці ў другой палове траўня.

 

 

На фота: велапрабег у Салігорску некалькі гадоў таму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства