viasna on patreon

Віцебскі апазіцыянер атрымаў падзяку з прэзідэнцкай адміністрацыі

2012 2012-05-10T16:11:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Падзяку “за праяву актыўнай грамадзянскай пазыцыі па павышэнні статусу беларускай мовы” сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў у лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслава Буко. Ліст таксама быў напісана па-беларуску – у адрозненне ад ранейшых, пра якія ўжо пісала "Вясна".

Апошні ліст з прэзідэнцкай адміністрацыі стаў ужо другім адказам на пытанне Яна Дзяржаўцава пра нежаданне  мясцовых чыноўнікаў адказваць на звароты грамадзянаў па-беларуску. І гэта дужа здзівіла апазіцыянера: першы ліст за подпісам С.Буко быў напісаны на рускай мове, да таго ж меў зусім іншы змест.

Ян Дзяржаўцаў скардзіўся ў прэзідэнцкую адміністрацыю, што віцебскія чыноўнікі адказваюць яму па-руску, хоць ён мае права атрымліваць адказы на той мове, на якой ён звяртаецца -- гэта  гарантавана яму  артыкулам 18 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўступіў у сілу 22 студзеня 2012 году.

Тым не менш, адказы з раённых адміністрацый на свае заяўкі наконт правядзення пікетаў, якія атрымлівае сябар КХП БНФ, напісаны па-руску. Спадар Дзяржаўцаў звярнуўся з гэтае нагоды са скаргай у віцебскі аблвыканкам, але там яму працытавалі закон аб зваротах грамадзян у састарэлай рэдакцыі. А з пракуратуры Першамайскага раёну актывісту напісалі, што пісьмовая заяўка на пікет зваротам увогуле не лічыцца...

У сваім першым адказе начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслаў Буко праінфармаваў актывіста, што ягоны зварот накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У другім адказе пра высновы гэтага цэнтру няма ні слова. Цяпер, паводле С.Буко, чыноўнік, які не захацеў пісаць ну Дзяржаўцаву па-беларуску,  нічога не парушыў. Бо гэта быў адказ на заяўку на пікет, і прадстаўнік мясцовых уладаў кіраваўся не Законам аб зваротах грамадзян, а Законам аб масавых мерапрыемствах.

Спадар Дзяржаўцаў  у поўнай разгубленасці: навошта яму дасылалі два розныя адказы, і якой версіі трэба  даць веры. Ён адзначае, што другі адказ з адміністрацыі, у адпаведнасці з Законам аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў, ужо напісаны па-беларуску. Ды напрыканцы дададзена, што прапановы Яна Дзяржаўцава " па карэктыроўцы Закону аб масавых мерапрыемствах будуць разгледжаны пры далейшай працы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства