viasna on patreon

У акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!" прымуць удзел паслы па правах чалавека з краінаў ЕС

2012 2012-05-11T16:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paris-25.11.2011a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя FIDH ля беларускай амбасады ў Парыжы супраць прысуду Алесю Бяляцкаму (25.11.2011)

Акцыя FIDH ля беларускай амбасады ў Парыжы супраць прысуду Алесю Бяляцкаму (25.11.2011)

11 траўня ў Парыж на мітынг за вызваленне Алеся Бяляцкага прыбудуць паслы па правах чалавека з краін ЕС - Швецыі, Аўстрыі, Венгрыі, Францыі. Пра гэта паведамляе міжнародны сакратарыят Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), віцэ-прэзідэнтам якой з'яўляецца Алесь Бяляцкі.

Урачыстае мерапрыемства пачнецца ля будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа ў 17:30 (у 18:30 па менскім часе).

Нагадаем, сёння ля будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа будзе ўрачыста вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага з заклікам да яго неадкладнага вызвалення. На мітынгу выступяць прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях П'ер Шапіра, Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен і сябры праўлення Федэрацыі, якія з многіх краінаў свету сёння з'ехаліся ў Парыж.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства