viasna on patreon

Барысаў: Пікеты «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» забаронены

2012 2012-05-14T12:00:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sluck-inf-vubary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трое з чатырох заяўнікаў пікетаў «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» у Барысаве атрымалі пісьмовыя адмовы на правядзенне акцый з мясцовага райвыканкама. Пікеты планавалася правесці 15 траўня.

Адмовы на правядзенне пікетаў Барысаўскі райвыканкам аргументаваў так: «У сувязі з невыкананнем артыкула 6 «Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і пункта 3 рашэння Барысаўскага райвыканкама «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне».

Ініцыятары пікетаў, сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП, першапачаткова не вельмі разлічвалі на поспех. Тым не менш, кожны з іх прасіў ўлады «даць распараджэнне адпаведным службам выканкама па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства, уборцы тэрыторыі пасля яго правядзення, вызначыць парадак аплаты выдаткаў на гэтыя паслугі». Да заяўкі былі прыкладзены пісьмовыя абавязацельствы арганізатараў правесці не пазней за 10 дзён пасля правядзення мерапрыемства аплату гэтых расходаў.

У Барысаве на дазволенай для правядзення масавых акцый пляцоўцы ўжо каля дзесяці гадоў не праводзіліся мірныя сходы. Выпадак з партыйнымі пікетамі толькі пацвярджае здагадку, што мясцовыя ўлады не зацікаўлены ў тым, каб барысаўчане змаглі бесперашкодна рэалізаваць сваё права на сходы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства