Горацкія студэнты скардзяцца на прымусовую працу
https://spring96.org./be/news/52447
2012
2012-05-14T16:03:38+0300
2012-05-14T16:03:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/praca.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сувязі з правядзеннем фестываля “Дажынкі-2012” горацкіх студэнтаў прымушаюць працаваць на будоўлі і ў батанічным садзе. Дакладна вядома, што студэнты другога курса факультэта “Бізнэса і права” былі абавязаны ў перыяд з 16 красавіка па 13 траўня працаваць на карысць акадэміі. Гэтая праца знаходзілася па-за вучэбным планам, заняткі ў гэты перыяд былі “замарожанымі”. Да прагульшчыкаў адміністрацыя акадэміі мусіла ўжываць разнастайныя санкцыі.
“Азмрочвае дадзеную сітуацыю той факт, што ад гэтых прац студэнты не могуць адмовіцца. Гэтыя працы абумоўлены не вучэбным планам, а стыхійнай неабходнасцю ў выкарстанні бясплатнай рабсілы”, - гаворыць на правах ананімнасці студэнтка горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.