“Маладафронтаўцы” знайшліся ў судзе (адноўлена)
Праваабаронцы і сябры дагэтуль не могуць адшукаць актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Зміцера Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку, якіх затрымалі ўчора і нібыта даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна.
14 траўня ў кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева збілі, а потым адвезлі ў невядомым напрамку.
Дзяжурныя сталічных аддзяленьняў міліцыі не падцвярджаюць знаходжаньне актывістаў у РУУСах. Няма іх і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Актывісты “Маладога фронту” звязваюць напад на кватэру з вывешаным учора на вуліцы Няміга ў Менску бел-чырвона-белым сцягам.
* * *
Актывістаў “Маладога Фронту” Рамана Васільева, Змітра Крэмянецкага і Мікалая Дземідзенку судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. На працэс нікога не пускаюць, нават адвакатаў. Міколу Дземідзенку - 10 сутак арышту. Суддзя - Вайцэховіч.
Раману Васільеву суддзя Алена Ткачова прысудзіла 12 сутак арышту.
Змітра Крэмянецкага асудзілі на 10 сутак арышту