Акцыя на Брэстчыне ў падтрымку палітвязня Сяргея Каваленкі
У сямі гарадах Брэсцкай вобласці - Брэсце, Кобрыне, Пінску, Баранавічах, Івацэвічах, Ганцавічах і Белаазёрску- актывістамі руху “За свабоду” і аргкамітэту па стварэнні партыі БХД былі раздадзены бел-чырвона-белыя стужкі кіроўцам аўтамабіляў як напамін людзям аб замененых на ганебным рэферэндуме 1995 года дзяржаўных нацыянальных сімвалах: бел-чырвона-белым сцягу і гербе “Пагоня”. Акцыя была таксама накіраваная на падтрымку палітвязня Сяргея Каваленка, які пакутуе ў турме за вывешванне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга на елцы на галоўнай плошчы Віцебска.
Па словах каардынатара руху “За свабоду”па Брэсцкай вобласці Зміцера Траццяка, людзі не адмаўляліся ад стужак, бралі і вывешвалі на аўтамабілі.
Акцыя прайшла спакойна, без інцыдэнтаў і затрыманняў.