viasna on patreon

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека заклапочаная рэпрэсіямі ў Беларусі

2006 2006-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае сваю сур’ёзную заклапочанасьць у сувязі з арыштам аднаго з асноўных лідэраў беларускай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцера Дашкевіча.

15 верасьня 2006 г. Зьмецер Дашкевіч быў затрыманы пад час свайго знаходжаньня ў офісе сьледчага, куды ён быў запрошаны ў якасьці сьведкі па справе ягонай арганізацыі. Толькі 21 верасьня 2006 г. яму паведамілі аб ягонай асабістай адказнасьці па артыкулу “Сяброўства ў незарэгістраванай арганізацыі” (артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса РБ), што пагражае сп. Дашкевічу да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле словаў адваката сп. Дашкевіча, гэтае затрыманьне да суда пярэчыць Крымінальнаму Кодэксу РБ, які прадугледжвае, што гэтая санкцыя можа быць ужытая толькі ў выпадку, калі справа тычыцца злачынства, падпадаючага пад збаўленьне волі тэрмінам больш за два гады.

FIDH нагадвае аб тым, што гэтыя факты ўпісваюцца ў кантэкст усё больш мацнеючых рэпрэсыяў ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці. На самой справе, заканадаўства, пад якое падпадае дзейнасьць недзяржаўных арганізацыяў, накладае вялікія абмежаваньні на магчымасьць рэгістрацыі, што прымушае шматлікія НДА-шныя арганізацыі дзейнічаць у падпольлі. Пасьля таго, як вялікая колькасьць нацыянальных арганізацыяў была зачыненая ўладамі за гэтыя 3 гады, закон “Аб грамадзкіх арганізацыях”, дапрацаваны ў жніўні 2005г, дадаў новыя абмежаваньні ў працэдуру рэгістрадыі НДА. Да таго ж, артыкул 193, які быў дададзены ва Крымінальны Кодэкс 14 студзеня 2006 і паводле якога сп. Дашкевіч быў абвінавачаны, прадугледжвае угалоўную адказнасьць усіх асобаў, што зьяўляюцца сябрамі афіцыйна незарэгістраваных арганізацыяў.

FIDH нагадвае з гэтай нагоды, што 4 жніўня 2006г сябры арганізацыі “партнэрства” спн. Браніцкая ўключна са сп. Цімафеем Дранчуком, Міколай Астрэйкам і Аляксандрам Шалайкам, арыштаванымі 22 лютага 2006г і абвінавачаных ва ўдзеле ў арганізацыі, “якая носіць пасягальніцкі характар на правы грамадзянаў” (артыкул 193.2 Крымінальнага Кодэксу) былі прысуджаныя да зьняволеньня тэрмінам ад 6-ці месяцаў да дзьвюх гадоў (гл. Тэрміновы заклік да Назіраючага камітэту па абароне правоў чалавека FIDH/OMCT BLR 001 / 0806 / OBS 100 ад 21 жніўня 2006г.).

Як вынік, FIDH настойліва заклікае беларускія ўлады гарантаваць псыхічную й фізычную недатыкальнасьць для сп. Дашкевіча й садзейнічаць ягонаму неаткладнаму й поўнаму вызваленьню. Гэтае патрабаваньне датычыцца й усіх астатніх палітычных вязьняў у Беларусі.

FIDH таксама заклікае беларускія ўлады пераглядзець угалоўны кодэкс, каб ён нарэшце стаў адпавядаць міжнародным практыкам і рэгіянальным стасункам у галіне свабоды асацыяцыў і выражэньня, у асаблівасьці міжнароднаму Пакту грамадзянскіх і палітычных правоў (PIDCP) і Дакуманту аб сабраньнях Капенгагенскай Канферэнцыі аб бясьпецы й сабраньнях у Эўропе (CSCE)..

Парыж, 25 верасьня 2006 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства