У Віцебскай вобласці распачаўся праект "Не-- гвалту над дзецьмі!"
Праект рэалізуецца Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўная мэта праекта - спрыяць фарміраванню негатыўнага стаўлення да фактаў гвалту над дзецьмі ў дарослых. Таму ў вобласці будзе праводзіцца адмысловая інфармацыйная кампанія: па мясцовым тэлебачанні будзе транслявацца ролік сацыяльнай рэкламы, таксама будзе распаўсюджвацца друкаваная прадукцыя адпаведнай тэматыкі. Запланаваныя інтэрактыўныя лекцыі для педагогаў і слухачоў курсаў падвышэння кваліфікацыі.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жэланова лічыць праблему вельмі важнай: "Даследаванні, праведзеныя ў Беларусі, паказваюць, што нашы дзеці ў большасці сваёй гвалту не падвяргаюцца. Аднак, на думку спецыялістаў, нізкія паказчыкі статыстыкі сведчаць не аб адсутнасці праблемы, а аб яе латэнтным характары. Афіцыйныя лічбы адлюстроўваюць толькі крайнія выпадкі, калі ў справу ўмешваюцца праваахоўныя органы. У той жа час часцяком не разглядаюцца як формы жорсткага абыходжання з дзецьмі і неналежны догляд, і вербальная агрэсія, і адсутнасць падтрымкі і дапамогі з боку дарослых ".
Жыхарам вобласці раяць не быць абыякавымі да фактаў гвалту: калі гэта гвалт фізічны або сэксуальнага характару, відавочцаў просяць неадкладна звяртацца ў міліцыю. Калі гаворка ідзе пра грубае абыходжанне, невыкананне бацькоўскіх абавязкаў ці нешта падобнае, -- звяртацца варта да сацыяльнага работніка ў навучальную установу, дзе вучыцца дзіця, або ў абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр.