viasna on patreon

Суд адмовіў Лябедзьку ў зыску супраць КДБ

2012 2012-05-15T16:54:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі суд адмовіў лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў зыску супраць КДБ. Суддзя Алена Сямак адмовілася разглядаць справу, спаслаўшыся на тое, што Анатоль Лябедзька з’яўляецца “грамадзянінам з абмежаванымі правамі”.

Ад красавіка мінулага года палітык патрабуе ад КДБ вярнуць канфіскаваныя нататнікі і грошы, забраныя ў яго падчас ператрусу ў кватэры, а таксама пасля вызвалення са следчага ізалятара – так званай Амерыканкі. Тады крымінальная справа супраць лідара АГП была закрытая за адсутнасцю склада злачынства, але канфіскаваныя рэчы Анатолю Лябедзьку следчыя так і не вярнулі.

- Гэта ёсць не што іншае, як кругавая парука. Я не магу звяртацца ў суд па гэтай справе. Выглядае так, што ў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Анатоля Лябедзькі ў канфлікце з КДБ няма правоў, ёсць толькі абавязкі. Я звяртаўся ў сам КДБ, у следчы камітэт, у пракуратуру. Усе яны накіроўвалі мае паперы ў КДБ, і круг замкнуўся. Адзіная інстанцыя, да якой магчыма апеляваць – гэта суд. Але і той тлумачыць, што я не магу гэтага зрабіць, бо я грамадзянін з асобымі нейкімі правамі.

У той жа час у судзе Цэнтральнага раёна па-ранейшаму знаходзіцца зыск Анатоля Лябедзькі супраць Міністэрства юстыцыі і Міністэрства замежных спраў Беларусі адносна забароны палітыку выезду з краіны. Цікава, што справа мусіць быць разгледжана той жа самай суддзёй Аленай Сямак, але напрыканцы чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства