Менгарсуд пакінуў у сіле прысуд за адмову ад дактыласкапіі
https://spring96.org./be/news/52489
2012
2012-05-15T17:02:51+0300
2012-05-15T17:02:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/daktylaskapija.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менскі гарадскі суд пакінуў бяз зменаў прысуд суду Кастрычніцкага раёну па адміністратыўнай справе Руслана Невара, які адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананнях. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
6 красавіка суд Кастрычніцкага раёна асудзіў Руслана Невара да штрафу ў памеры 4 мільёны рублёў за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт.23.4 КаАП РБ).
Пры гэтым суддзя Максім Лапко, які разглядаў справу ў першай інстанцыі, праігнараваў шматлікія парушэньні, дапушчаныя міліцыянтамі пры складанні пратаколу правапарушэння.
Руслан Невар мае намер і надалей абскарджваць несправядлівае судовае рашэнне.