viasna on patreon

Сяргей Каваленка: У суседняй камэры — пост турэмшчыкаў

2012 2012-05-15T22:00:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алена Каваленка атрымала ліст ад свайго мужа Сяргея Каваленкі — першы ліст зь віцебскага ізалятара, куды палітвязьня зьмясьцілі ў траўні пасьля псыхіятрычнай экспэртызы ў Навінках.

«Ліст датаваны 9-м траўня. Гэта другі дзень, як Сяргей аднавіў галадоўку. Напісаў, што зноў пачаў галадаваць, але падрабязнасьцяў у лісьце няма, у тым ліку нічога пра стан здароўя. Шмат цікавіцца нашымі справамі: ці пачала хадзіць дачка, як ідуць заняткі сына ў музычнай школе? Крыху напісаў пра сваю камэру-адзіночку. Вось цытую: «Пішу зь СІЗА № 2 гораду Віцебску, з камэры № 98. Гэта сапраўдная канура, у якой нават нельга павярнуцца. Каб прайсьці наперад, даводзіцца праціскацца паміж ложкам і сьцяной. А за сьцяной — пост турэмшчыкаў, там заўсёды дзяжураць міліцыянты».

15 траўня ў Віцебскім абласным судзе Алене Каваленцы адмовілі ў спатканьні з мужам. «Сказалі, што Сяргея і так часта наведваюць», — сказала Алена Каваленка. З 8 траўня Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту. Як ён цяпер пачуваецца, Алене невядома.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. 18 траўня ў Віцебскім абласным судзе маюць разгледзець касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на гэты прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства