viasna on patreon

Івана Амельчанку асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства

2012 2012-05-16T17:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы Івана Амельчанкі, аўтара плакату “Мусарок”, затрыманага ўчора ў Ленінскім РАУС. На яго склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (“Дробнае хуліганства”).

Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Хома.

Учора Іван Амельчанка вырашыў самастойна прыйсці ў міліцыі, паколькі яго цягам апошніх тыдняў пастаянна спрабавалі выклікаць праз бацькоў для дачы тлумачэнняў па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Іван звязаўся з участковым міліцыянтам, і яго выклікалі спачатку ў апорны пункт у мікрараёне “Лошыца”. Адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС, куды ён зайшоў прыкладна а 16:30. Адваката разам з Іванам Амельчанкам не прапусцілі.

****

12-30. Суддзя Міхаіл Хома адправіў пратакол на дапрацоўку. Івана Амельчанку пакуль пакінулі пад вартай. Чакаецца, што разгляд справы можа адбыцца альбо сёння ўвечары, альбо заўтра.

15-00. Распачаўся разгляд адміністратыўнай справы. Івана Амельчанку абвінавачваюць па атыкуле 17.1 КаАП. У пратаколе цвердзіцца, што абвінавачаны насміхаўся з міліцыянта.

Іван Амельчанка заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні яму часу на збор доказаў сваёй невінаватасці. Суддзя хадайніцтва адхіліў, пасля чаго маладзён заявіў адвод суддзі. У адводзе таксама адмоўлена.

15-30. У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на самрэч ён напісаў на плакаце па-ангельску "My cop ok" (што прыкладна азначае "мая міліцыя - добрая"), то бок ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.

16-00. У суд выкліканы міліцыянт Кандрацьеў, побач з якім падчас "Чарнобыльскага шляху" Іван Амельчанка трымаў свой плакат.

Іван Амельчанка заявіў, што стрэлка на плакаце ўказвала ў бок шэсця, дзе былі міліцыянты ў форме. Кандрацьеў заявіў, што маладзён ведаў, што ён - міліцыянт, бо ў ягоным вуху быў навушнік. Аднак на фотаздымках і відэазапісах, разгледжаных у судовым паседжанні, навушніка ў Кандрацьева не бачна.

17-00. Суддзя Міхаіл Хома вынес рашэнне - 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства