viasna on patreon

Гародня: Прадказальны вынік суда

2012 2012-05-16T18:21:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадказальным незадавальненнем скаргі грамадска-палітычных актывістаў Юрыя Істоміна, Вадзіма Саранчукова і Уладзіміра Хільмановіча на мясцовы гарвыканкам скончыўся 16 траўня разгляд справы ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

Па адным з пунктаў скаргі суддзя Людміла Жукоўская вынесла асобнае вызначэнне, паколькі адмяніць рашэнне Гарадзенскага выканкама па вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе не ў кампетэнцыі суда раённага ўзроўню. Па другім пункце скаргі суд узяў бок гарвыканкаму, палічыўшы, што заяўнікі мітынгу не выканалі заканадаўства, паколькі заяўка на правядзенне акцыі 25 сакавіка была зарэгістраваная ў выканкаме толькі 12-га сакавіка.

Заяўнікі ж даводзілі ў судзе, што такая запозненая рэгістрацыя адбылася па віне дзяржаўных органаў. Ні суддзя Жукоўская, ні пракурор Неўмяржыцкая не захацелі ўзяць пад увагу і той факт, што гэта гарвыканкам наўпрост парушыў заканадаўства, не паведаміўшы ў вызначаны тэрмін заяўнікам пра сваё рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства