У Менску праходзяць суды над затрыманымі ўчора маладафронтаўцамі
https://spring96.org./be/news/52553
2012
2012-05-17T15:26:00+0300
2012-05-17T15:26:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sud-frunzenski-miensk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Фрунзенскага раёну Менску сёння будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых учора актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменка і Паўла Сяргея.
На Уладзімера Яроменка склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Ягоную справу разглядае суддзя Людміла Лапо. Разгляд справы адкладзены да 14 гадзінаў. Справу Паўла Сяргея будзе разглядаць суддзя Наталля Каробіна.
З суда выдалілі журналістку, якая спрабавала ўзяць інтэрв’ю ва Ўладзімера Яроменка.
Маладафронтаўцаў затрымалі ўчора ва ўласнай кватэры і адвезлі спачатку ў Фрунзенскі РАУС Менску, а пасля – у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
15-20. Уладзімера Яроменка асудзілі на 7 сутак арышту.
Паўлу Сяргею прысудзілі 5 сутак арышту.