viasna on patreon

Магілёўскія актывісты збіраюцца праводзіць “малочныя пікеты”

2012 2012-05-18T14:39:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/malako.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам яны пратэстуюць супраць спецыяльных дадаткаў у выглядзе кальцыя і іншых вітамінаў у малочную прадукцыю прадпрыемства “Бабушкіна крынка”.

Ініцыятарам падачы заявак на пікеты з’яўляецца Магілёўская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яе лідэр Уладзімір Шанкаў кажа, што да акцыі таксама пажадалі далучыцца і іншыя палітычныя арганізацыі горада – БНФ, аргкамітэт партыі “Надзея” і аргкамітэт “Беларускай партыі працы”.

“Мы ўжо падалі чатыры заяўкі на пікеты і плануем яшчэ мінімум шэсць. Мы хочам, каб малако ў Магілёве было без разнастайных дадаткаў, якімі яго пічкаюць. Гэта ўзвышае ягоны кошт. Жыхары ж горада хочуць, каб яно стала звычайны, якім было раней. Мы толькі прадстаўляем іх інтарэсы”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП кажа, што пікеты яны плануюць праводзіць у выпадку іх дазволу мясцовымі ўладамі на плошчы Зорак у цэнтры горада.

“Мы болей не будзем падаваць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў на адзіным дазволеным уладамі месцы – стадыёне “Хімік”. Няхай яны там праводзюць свае мерапрыемствы. Калі хоць раз правядуць, то зразумеюць, што людзі там не ходзяць”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Лідэр магілёўскіх лібералаў таксама абураецца тым, што ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што дырэктара “Бабушкінай крынкі” Ігара Кананчука могуць прызначыць кіраўніком горада.

“Гэта нейкі абсурд, калі гэтага чалавека прызначуць “мэрам”. Ён вядомы не толькі збіццём сваіх супрацоўніц, аднак і тым, што дзякуючы яму пачаліся рабіць у малочную прадукцыю разнастайныя дабаўкі, што прывяло да істотнага падаражання малака”, - кажа Уладзімір Шанцаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства