Алесю Бяляцкаму далі суткавае спатканне з жонкай
https://spring96.org./be/news/52597
2012
2012-05-18T15:09:51+0300
2012-05-18T15:09:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла ў каментары Еўрарадыё.
Па яе словах, праваабаронца трымаецца добра.
Пінчук: "У прынцыпе, ён трымаецца добра. Ва ўсялякім разе, наколькі я магла пабачыць на працягу гэтых сутак. Вядома, канкрэтна шмат чаго не раскажаш. Але зразумела, што ён пад асаблівым кантролем знаходзіцца, адсочваецца кожны яго крок. Гэта цягне за сабой пэўныя складанасці... Але разам з тым ён трымаецца!"
Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на 4,6 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць.