viasna on patreon

Аспірант Аляксей Паўлоўскі збіраецца пікетаваць Акадэмію навук

2012 2012-05-22T16:15:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zajaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аспірант Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі падаў заяўку ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікета. Праз пікет ён хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы незабеспячэння іншагародніх студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў жыллём на перыяд іх адукацыі і працы.

Праводзіць пікет у выніку дазволу малады навуковец збіраецца 30 траўня каля фасада будынка Інстытута фізіалогіі. У якасці крыніц фінансавання мерапрыемства Паўлоўскі пазначыў уласную стыпендыю. Колькасць удзельнікаў у заяўцы абмежавана адным чалавекам.

Аляксей кажа, што да такой крайняй меры яго падштурхнула сітуацыя з непрадастаўленнем яму ложка-месца ў інтэрнаце, якое гарантаваў Інстытут фізіалогіі пасля яго паступлення ў аспірантуру. Зараз ён вымушаны за здымаць пакой у кватэры менскай пенсіянеркі.

Бацька маладога навукоўца, магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, цалкам падтрымлівае ініцыятыву свайго сына:

“Кіраўніцтва Інстытута не бярэ на сябе абвязкі ў адпаведнасці з дамовай прадаставіць Аляксею месца ў інтэрнаце. Майму сыну нічога не застаецца, як выкарыстоўваць, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, пікетаванне для прыцягнення ўвагі да праблемы”. 

Бацька аспіранта лічыць, што кіраўніцтва нашай краіны, як і кіраўніцтва акадэміі, не зацікаўлена ў гадаванні эліты навукі і таму так абыходзіцца з маладымі навукоўцамі:

“Кіраўніцтва Інстытута фізіалогіі лічыць, што дзеянні майго сына з’яўляюцца парушэннем дзелавой этыкі, але што рабіць, калі амаль уся стыпендыя ідзе на аплату жылля. На вучоным савеце ўжо разглядалі яго сітуацыю - нібыта сітуацыя ненармальная, неэтычная і ён падстаўляе інстутут”.

Сярод прычын непрадастаўлення яго сыну ложка-месца Аляксей Паўлоўскі называе сяброўства ў незалежным прафсаюзе Радыёэлетроннай прамысловасці:

“Маладыя кадры звычайна маўкліва сядзяць і ніякія дзеянні не прадпрымаюць. Мой жа сын актыўна абараняе не толькі свае інтарэсы, але і інтарэсы ўсіх маладых аспірантаў. Хацелася, каб у інстытуце дзейнічаў незалежны прафсаюз, які б абараняў правы студэнтаў”.

Сёлета на парламенцкіх выбарах Аляксей Паўлоўскі-малодшы, верагодна, будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, бо, па словах яго бацькі, там няма нармальных людзей, якія могуць прадстаўляць інтарэсы людзей і змагацца за іх правы.

Нагадаем, што аспірант Аляксей Паўлоўскі пасля скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі на непрадастаўленне яму ложка-месца ў інтэрнаце быў выключаны з аспірантуры. Праз суд ён здолеў аднавіцца. Выкладчыкі прызналі, што ў яго няма праблем з засваеннем навуковага працэсу і гадавы курс ён асіліў фактычна за два месяцы. У магістратуры, якую ён скончыў у Магілёве, Аляксей меў сярэдні бал “дзевяць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства