viasna on patreon

Гомельцы патрабуюць развіцця сацыяльнай інфраструктуры новага мікрараёна

2012 2012-05-23T12:19:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klionkauski_mikrarajon_gomiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскі гарвыканкам 22 траўня былі перададзены 700 подпісаў жыхароў мікрараёна «Клёнкаўскі». У сваім звароце да ўладаў гомельцы патрабуюць развіцця сацыяльнай інфраструктуры. Сабралі подпісы актывісты кампаніі «Гавары праўду!» разам з сябрамі ініцыятыў «Наш дом» і «Наша альтэрнатыва», «Маладога фронту».

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Валер Сляпухін, у звароце падкрэсліваецца, што жыхары абураны станам сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна, на тэрыторыі якога адсутнічаюць дзіцячыя садкі і ўстановы пазашкольнай працы. Таксама побач няма крамаў, паліклінік, устаноў культуры.

Бацькі непакояцца за сваіх дзяцей, якія вымушаны далёка ездзіць на заняткі спортам ці па развіцці творчых здольнасцяў. А калі нідзе, акрамя школы, дзеці займацца не будуць, гэта будзе замінаць іх паўнавартаснаму развіццю, на вуліцы нічаму добраму яны не навучацца.

Таму у сваім лісце жыхары «Клёнкаўскага» просяць улады паведаміць праб планы па развіцці інфраструктуры і паскорыць гэты працэс.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства