viasna on patreon

Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі арышту

2012 2012-05-24T17:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Актывіста “Маладога фронту” Уладзіміра Яроменка даставілі ў суд Маскоўскага раёну з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, адкуль яго павінны былі вызваліць яшчэ ўчора ўвечары.

Аднак замест вызвалення на Уладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па ртыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

Справу будзе разглядаць суддзя Тацяна Мотыль.Сведкамі па справе выступаюць міліцыянты Аляксандр Давідзюк і Генадзь Марынкін.

15 сакавіка 2012 года суд Першамайскага раёну Менска ўсталяваў за актывістам “Маладога фронту” прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год. 14 траўня 2011 году Уладзімер Яроменак быў асуджаны судом Парптызанскага раёну Менска да трох гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 293 КК РБ (“Масавыя беспарадкі”). Памілаваны прэзідэнтам і вызвалены 11 жніўня 2011 году.

16-40. У судзе абвешчаны перапынак на 20 хвілінаў. Суддзя задаволіла хадайніцтва аб праглядзе відэаматэрыялаў з камер назірання ў ЦІП на Акрэсціна.

17-15. У адказ на хадайніцтва ў судзе паведамілі, што камеры назірання ў ЦІП на Акрэсціна ў дзень затрымання не працавалі. Адвакат заявіў хадайніцтва аб праглядзе матэрыялаў камер назірання з Маскоўскага РАУС. Суддзя хадайніцтва задаволіў. У судзе - ізноў перапынак на 20 хвілінаў.

17-40. Відэа з Маскоўскага РАУСу таксама ане прадстаўленае. Суд вынес рашэнне: Уладзімір Яроменак пакараны 10 суткамі арышту. Таксама стала вядома, што з ЦІП на Акрэсціна своечасова не выйшаў актывіст "Маладога фронту" Зміцер Крэмянецкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства