viasna on patreon

Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

2012 2012-05-25T13:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zajava-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юлія Канаплёва, журналістка газеты «Віцебскі кур'ер», аўтамабіль якой 20 траўня затрымалі аршанскія міліцыянты, накіравала скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

 Як ужо  паведамляў  ПЦ «Вясна», супрацоўнікі Аршанскага РАУС канфіскавалі ў Канаплёвай 8 асобнікаў буклета «Пол палітыкі», а таксама 200 коміксаў аб мясцовым самакіраванні.

У скарзе журналістка ўказвае, што дадзеная друкаваная прадукцыя не з'яўляецца перыядычнымі выданнямі і таму складанне ў дачыненні да яе адміністрацыйнага пратаколу па арт. 29.9 ч.2 КаАП РБ “Незаконнае распаўсюджванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” незаконна. Больш за тое, звесткі аб канфіскаваных друкаваных матэрыялах, іх назву і колькасць асобнікаў міліцыянты не ўнеслі ў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, а таксама не склалі ніякага пратакола канфіскацыі. Таму такая «канфіскацыя» нічым асабліва не адрозніваецца ад звычайнага рабавання.

Журналістка просіць суд вярнуць ёй незаконна канфіскаваную прадукцыю і прызнаць дзеянні супрацоўнікаў Аршанскага РАУС у дачыненні да яе неправамернымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства